9 лет прафесійнага хостынгу ў Беларусі
Почему выбирают нас

Вельмі ўдзячныя тэхнічнай падтрымцы Active Technologies! Ваш прафесіяналізм дапамог нам у кароткія тэрміны запусціць адзін з нестандартных праектаў на «воблачным» хостынгу. Не ў першы раз пераконваемся ў правільнасці выбару хостынг-правайдэра. Дзякуй!

Каманда ТАА «Бізнесінфасэрвіс»,
www.nabis.by

Вэб-струдыям і распрацоўнікам

Унікальныя рашэнні для вэб-распрацоўнікаў і SEO-спецыялістаў дазволяць вам значна павялічыць узровень эфектыўнасці вашай дзейнасці і выніковасць каманднай працы над праектамі.

Вэб-студыі, хостынг-правайдары і рэсэлеры могуць скараціць сабекошт прапанаваных паслуг да мінімуму, мясцуючы групу сайтаў у межах аднаго акаўнта і кіруючы імі ў адзіным вэб-інтэрфейсе мульцідаменнага хостынгу.

Паспяховы праект — гэта сумесная заслуга распрацоўнікаў, маркетолагаў, мэнэджараў і іншых супрацоўнікаў кампаніі. Для арганізацыі паспяховай працы над прадуктам і зручнай камунікацыі супрацоўнікаў вы можаце спыніцца на зручных і шматфункцыянальных паштовых рашэннях ад Active Technologies.

Платформа HiveExt — сэрвіс каманднай распрацоўкі ў «воблаку», які ўключае SDK і функцыю аўтаматычнага маштабавання хостынг-рэсурсаў.

Вэб-студыям, якія маюць вялікую кліенцкую базу, мы прапануем дадаткова зарабляць на гэтай перавазе. Станавіцеся партнёрам Active Technologies і выбірайце зручныя для вас віды партнёрства!

Прыклады рашэнняў для вэб-студый і распрацоўнікаў

Атрымлівайце дадатковы прыбытак

Ствараеце сайты? Забяспечце кліентаў надзейным хостынгам!

Вы можаце павялічыць прыбыткі без дадатковых выдаткаў, выкарыстоўваючы сваю кліенцкую базу і крос-продажы. Усё, што патрабуецца, — азнаёміцца з паслугамі Active Technologies, рэкамендаваць іх сваім кліентам і выводзіць атрыманыя камісійныя на свой РС. Спецыяльны партнёрскі код дасць упэўненасць у тым, што частка прыбытку з замовы паступіць менавіта на ваш рахунак, а празрыстая сістэма разлікаў дазваляе адсочваць колькасць дывідэндаў за пэўны дзень, месяц, год.

Паслугі, якія прапануе Active Technologies:

Channel Partner

Пашырайце спектр паслуг

Жадаеце аказваць паслугі хостынгу і IT-рашэнняў без значных укладанняў? Станьце партнёрам Active Technologies і прадавайце паслугі кампаніі ад свайго імя!

Вам не спатрэбіцца марнаваць грошы на стварэнне інфраструктуры і набор персанала — атрымлівайце паслугі ў «гатовым» выглядзе і прапануйце іх сваім кліентам. Самастойна кіруйце коштамі, фармуйце тарыфы і камерцыйныя прапановы, праводзьце акцыі і ўсталёўвайце зніжкі.

І галоўнае: партнёрская праграма цалкам канфідэнцыйная! У вашым распараджэнні адкрыты API, гатовы кліенцкі інтэрфейс, наладжаныя аплатныя сістэмы, гатовыя шаблоны дамоў і шматлікае іншае.

Паслугі, якія прапануе Active Technologies:

White Label

Вэб-распрацоўка ў «воблаку»

Active Technologies прапануе перанесці распрацоўку вэб-прыкладанняў у «воблака». Платформа дазваляе распрацоўваць не толькі сайты, але і віджэты, web-, desktop-, і mobile-прыкладанні. Плаціць вы будзеце толькі за тыя рэсурсы, якімі рэальна карысталіся!

Паслугі, якія прапануе Active Technologies:

Hivext CloudServer

Арганізуйце калектыўную працу

Кантралюеце працэс распрацоўкі і ўкараненні прадукта на ўсіх яго стадыях?

У дапамогу праект-мэнэджарам Active Technologies прапануе рашэнне для камунікацый пасярод каманды. У зручным вэб-інтэрфейсе вы зможаце ўсталёўваць задачы і тэрміны іх выканання, весці перапіску з супрацоўнікамі і кліентамі, адзначаць важныя падзеі ва ўбудаваным календары, завесці карпаратыўную адрасную кнігу і шматлікае іншае. Вы атрымліваеце зручную прыладу паштовых камунікацый з інтэграванай сістэмай планавання і размеркаванні задач.

Паслугі, якія прапануе Active Technologies:

Карпаратыўная пошта

Прадавайце ПЗ тысячам кліентаў Active Technologies

Калі ў вас ёсць цікавыя праграмныя прадукты, але няма каналаў збыту, Active Technologies дае вам выдатную магчымасць прадаваць свае прыкладанні праз каталог SaaS на сайце аднаго з лідзіруючых у СНД правайдэраў хостынгу і воблачных сэрвісаў. APS-стандарт укаранення воблачных рашэнняў разам з платформай Parallels дазваляюць вам засяродзіцца на распрацоўках. Зрабіце сваё прыкладанне, а ўсе пытанні па маркетынгу і збыту возьме на сябе Active Technologies.

Паслугі, якія прапануе Active Technologies:

Арэнда прыкладанняў (SaaS)

Трэба хутка размясціць групу сайтаў?

Вельмі часта вэб-распрацоўнікам і SEO-спецыялістам патрабуецца аператыўна размясціць групу сайтаў. Тэставаць якасць кода, месцаваць сайты кліентаў ці ствараць тэматычныя групы сацелітаў можна ў адзіным кліенцкім інтэрфейсе мульцідаменнага хостынгу. Кіраваць групамі сайтаў гэтак жа лёгка, як і на любым тарыфным плане «Віртуальнага хостынгу».

Стварайце і прасоўвайце сайты з камфортам!

Паслугі, якія прапануе Active Technologies:

Мульцідаменны хостынг
Рашэнні
Тэхналогіі
вул. Скрыганава, 6А, Офiс 14 (5 паверх)
Мінск, Беларусь, 220073
Як нас знайсці
+375 17 2-911-511, факс: 306-38-08
Эл. пошта: sales@active.by
Кантактная інфармацыя