Microsoft Exchange
У параўнанні з папярэднімі версіямі ў Exchange 2010 распрацоўнікі рашэння зрабілі шмат якасных новаўвядзенняў, якія перш за ўсё закранулі мабільныя платформы.
Падтрымка альтэрнатыўных браўзэраў
У Exchange 2010 існуе падтрымка ўсіх папулярных браўзэраў. Рашэнне зараз падтрымлівае Internet Explorer 7 і 8, Firefox 3 і вышэй, Chrome, Safari 3 і ўсе версіі Opera.
Інфармацыя аб даступнасці карыстальніка
Зараз вы зможаце праглядаць інфармацыю пра тое, наколькі занятыя вашыя калегі, пры планаванні сустрэч.
Статусы апрацоўкі паведамленняў
Статус дазваляе зразумець, адказалі вы на электроннае паведамленне або пераслалі яго іншаму карыстальнику. Для гэтага неабходна толькі зірнуць на спецыяльны значок на экране мабільнай прылады (статус бачны нават калі адказ быў адпраўлены з Outlook). Змяненне значкоў статусу дапамагае карыстальнику зразумець, апрацаваў ён дадзенае электроннае паведамленне ці не.
Аўтаматычныя апавяшчэнні MailTips
Функцыянальныя магчымасці Exchange 2010 прадугледжваюць падказкі MailTips. Перад тым, як адправіцца ў адпачынак або камандзіроўку, вы можаце пакінуць аўтаматычнае апавяшчэнне сваім калегам пра сродки сувязі з вамі ці інфармацыю пра чалавека, які вас замяшчае, якое паказваецца ў момант напісання вам ліста.









