DaaS. Віртуальны працоўны стол
Адна з важных характарыстак DaaS — неверагодная мабільнасць рашэння. У любым месцы, дзе ёсць Інтэрнэт, і практычна з любой платформы вы можаце атрымаць доступ да свайго працоўнага стала. Арганізаваць паўнавартаснае працоўнае месца з доступам да АС і патрэбных прыкладанняў можна на базе хатняга ПК, ноутбука, мабільнага тэлефона ці планшэта.
Active Technologies клапоціцца пра сваіх кліентаў і іх камфорт, і таму нашыя спецыялісты распрацавалі спецыяльную эксклюзіўную прапанову: магчымасць запускаць Windows на iPad. Папулярнасць планшэта ад Apple увесь час расце, і гэты факт нельга ігнараваць. iPad — універсальная мультымедыйная прылада, якую зараз можна выкарыстоўваць і ў бізнэсе для арганізацыі аддаленага доступу да працоўнага стала ў звычайным для ўсіх інтэрфейсе Windows.
Вы зможаце працаваць з планшэтам гэтак жа, як і з настольным ПК:
- усталёўваць і выкарыстоўваць любое ПА пад АС Windows;
- друкаваць дакументы;
- праглядаць Flash-ролікі;
- кіраваць палітыкамі доступу і бяспекі.
Выбіраючы DaaS, вы зэканоміце на абслугоўванні інфраструктуры і ліцэнзаванні ПА, забяспечваеце захаванасць сваёй інфармацыі і зможаце арганізаваць аддаленую працу супрацоўнікаў, што адкрывае новыя перспектывы для вядзення бізнэсу.









