9 лет прафесійнага хостынгу ў Беларусі
Почему выбирают нас

Усім сваім кліентам раю пераходзіць менавіта на воблачны хостынг. Дзякуй вам, вы першыя, хто прапануе менавіта воблачную структуру.

Павел Драгуноў,
arielm.by

White Label

Партнёрская праграма White Label дазволіць вам атрымліваць прыбытак з продажу любых паслуг Active Technologies пад гандлёвай маркай вашай кампаніі. Мы прапаноўваем гатовую бізнэс-платформу (IaaS) для прадастаўлення паслуг хостынгу, "воблачных" сэрвісаў і даменаў без неабходнасці якіх-небудзь інвестыцый.

Партнёры White Label могуць самастойна ўсталёўваць кошты на паслугі, праводзіць акцыі і прадастаўляць сваім кліентам зніжкі. Active Technologies дапамагае партнёрам узаемадзейнічаць з кліентамі напроста, пазбаўляючы ад неабходнасці тэхнічнага кіравання інфраструктурай. Унікальныя тэхналагічныя рашэнні нашай кампаніі ў спалучэнні з функцыянальным праграмным забеспячэннем дазволяць цалкам аўтаматызаваць працэс прадастаўлення паслуг.

Партнёрская праграма «White Label» адкрывае новыя магчымасці ў развіцці ўласнай кампаніі, сярод якіх:

  • Пашырэнне спектру паслуг без дадатковых фінансавых выдаткаў
  • Стварэнне сталай дадатковай крыніцы прыбыткаў
  • Павелічэнне прыбытку ад асноўных паслуг
  • Атрыманне дадатковага прыбытку з існуючай кліенцкай базы
  • Памяншэнне часу на прадастаўленне паслуг
  • Поўная аўтаматызацыя: скарачэнне выдаткаў на персанал

Працэс рэгістрацыі выконваецца ў 3 крокі:



Наш менеджэр звяжацца з Вамі пасля падачы заяўкі і прадаставіць неабходныя звесткі па ўдзел у партнёрскай праграме.

Падчас разгляду заяўкі спецыялісты Аctive прысвойваюць партнёру статут, ад якога залежыць узровень партнёрскай зніжкі на прапанаваныя паслугі. Існуе тры віда партнёрскіх адносін: Silver Partner, Gold Partner, Platinum Partner. Статут партнёра залежыць ад штомесячнага звароту па продажах паслуг. Мінімальныя адсоткі партнёрскіх зніжак паказаны ў табліцы, поўная інфармацыя пра зніжкі і патрабаванні для кожнага статута партнёра будзе прадастаўлена пасля вашага звароту.

Паслуга Адсотак зніжкі, %
Віртуальны хостынг ад 25
Cloud Server ад 15
Выдзелены сервер ад 5
Віртуальны сервер ад 5
Рэгістрацыя даменаў ад 10
Адміністраванне сервераў ад 10
Стрымінг ад 10
Рэзервовае захоўванне дадзеных ад 10
Абарона пошты ад спаму і вірусаў ад 10
Карпаратыўная пошта ад 10
Партнёр Active Technologies атрымлівае гатовую бізнэс-платформу, якая ўключае ў сябе неабходны функцыянал для прадастаўлення хостынгу і "воблачных" сэрвісаў: білінг (аплатны цэнтр), інтэрфейс уліку ўзаемных разлікаў, сістэму для прыёму электронных плацяжоў, панэлі кіравання паслугамі для кліентаў і шматлікае іншае. Дадзеная платформа падтрымлівае магчымасць змены дызайну (брэндынгу) пад фірмовы стыль партнёра.
Аctive робіць наладу асноўных элементаў рэбрэндынгу платформы пад фірмовы стыль партнёра:
  • усталёўка лагатыпа;
  • змена каляровай гамы інтэрфейсу;
  • налада тарыфных планаў;
  • налада крамы;
  • налада апавяшчэнняў.
Партнёрскі ўнёсак «White Label» складае 25 000 000 руб.: 50% ад сумы пералічваецца на баланс партнёра, пакінутыя 50% аплачваюць разавыя працы па увядзенню платформы.


Рашэнні
Тэхналогіі
вул. Скрыганава, 6А, Офiс 14 (5 паверх)
Мінск, Беларусь, 220073
Як нас знайсці
+375 17 2-911-511, факс: 306-38-08
Эл. пошта: sales@active.by
Кантактная інфармацыя