Прафесійны хостынг у Беларусі
Прафесiйны хостынг на пляцоўках у Беларусi.
Беларусь
Анлайн-мэнэджэрСлужба падтрымкі

Вылучаны сервер. Нагрузка ўвесь час расце, сервер з ёй выдатна спраўляецца, наведвальнік цешыцца спампаванай информацыяй, тэхнічная падтрымка аператыўна рэагуе на запыт. Усе задаволены :-)

Раман Тупчык,
pusk.by

Супрацоўніцтва

Прапаноўваючы высокаякасныя паслугі, кампанія «Актыўныя тэхналогіі» імкнецца забяспечыць выгодныя ўмовы супрацоўніцтва для ўсіх катэгорый карыстальнікаў. Адмысловыя тарыфныя планы для вэб-студый і гнуткая партнёрская праграма дазволілі больш за 8000 кампаній выбраць нашу надзейную платформу для вядзення інтэрнэт-бізнэсу.

Партнёрская праграма

Партнёрская праграма нацэлена на людзей, чыя дзейнасць звязана са сферай інтэрнэт — IT-мэнэджэраў, вэб-распрацоўнікаў, прадстаўнікоў вэб-студый або іншых арганізацый. Прапаноўваючы паслугі ACTIVE.BY, Вы зможаце зарабляць або эканоміць на паслугах хостынгу да 50% ад стандартных плацяжоў. Пры мэтанакіраванай працы Ваш штомесячны заробак складзе ад 500 у.а. і вышэй. З умовамі супрацоўніцтва можна азнаёміцца ў падзеле партнёрская праграма.

Вэб-студыям, рэсэлерам, хостынг-правайдэрам

Дадзеную катэгорыю карыстальнікаў адрознівае неабходнасць размяшчэння групы сайтаў, пры гэтым не малую ролю мае магчымасць самастойнага кіравання мноствам хостынг-акаунтаў, а таксама выгодныя ўмовы пры далейшым росце іх колькасці. ACTIVE.BY прапаноўвае дзве схемы работы:

  1. Паслуга мульцідаменны хостынг — размяшчэнне сайтаў па адмысловым нізкім кошце ад 0.9 у.а. у месяц пры ўмове набыцця так званых «оптавых пакетаў» хостынгу. Напрыклад, набываючы пакет на 30 сайтаў па кошце 35 у.а. у месяц, эканомія ў параўнанні з набыццём паслуг хостынгу ў розніцу складзе каля 2500 у.а. у год. Гэтая сума можа стаць «чыстым» заробкам пры перапродажы паслуг, пры гэтым Вы атрымліваеце:
    • Высокапрадукцыйныя серверы, тэхнічную падтрымку і адсутнасць неабходнасці мець уласных сістэмных адміністратараў
    • Панэль кіравання для адкрыцця хостынг-акаунтаў, вядзенні тарыфных планаў і інш.
    • Панэль кіравання хостынг-акаунтам для Вашых кліентаў
    • Поўную ананімнасць, уключаючы асобныя IP-адрасы і DNS-серверы *
  2. Паслуга віртуальны выдзелены сервер (VPS) — магчымасці фізічнага сервера па эканамічным кошце. Вы можаце размяшчаць неабмежаваны лік сайтаў за фіксаваную штомесячную плату (ад 29 у.а.). Паслуга VPS забяспечвае доступ з правамі суперкарыстальніка «root», павышаныя патрабаванні да прыватнасці інфармацыі, поўную ананімнасць (уласныя IP і DNS), магчымасць самастойнай усталёўкі любых праграм і тонкую аптымізацыю параметраў сервера пад патрабаванні заказчыка.

* — аплачваецца дадаткова

Бясплатны хостынг

Наша кампанія аказвае хостынг-падтрымку як перспектыўным, так і высоканаведвальным інтэрнэт-праектам, па-за залежнасцю ад іх камерцыйнай асновы. Падрабязныя ўмовы і патрабаванні да сайтаў знаходзяцца ў падзеле бясплатны хостынг.

Наш партнер
Зав. 2-гi Веласiпедны, 32, офіс 8
Мінск, Беларусь, 220033
Як нас знайсці
+375 17 2-911-511, факс: 211-44-70
  Эл. пошта: sales@active.by