Воблачны хостынг у Беларусі: унікальныя магчымасці па разумным кошце
21 мая 2010
«Воблачны» хостынг зараз даступны і ў Беларусі! Кампанія Active Technologies прадстаўляе паслугу CloudServer — якасна новае рашэнне ў асяроддзі хостынгу, якое прыйшло на змену традыцыйным віртуальным (VPS) і выдзеленым серверам.
«Даказваючы павагу да бізнэсу сваіх кліентаў, мы пастаянна уводзім новыя актуальныя паслугі. CloudServer — першы крок беларускага хостынгу да «воблачных» тэхналогій. «Воблака» хавае ўсе складанасці працы шматлікіх сэрвісаў, дазваляючы карыстачам максімальна аптымізаваць выдаткі і сканцэнтравацца на развіцці праекта», — каментуе з'яўленне новай паслугі Алег Цягуноў, дырэктар Active Technologies.
Воблачная платформа кампаніі пабудавана на базе рашэнняў Microsoft, RedHat і Parallels у спалучэнні з уласнымі тэхналагічнымі распрацоўкамі. Паслуга CloudServer — гэта ўнікальная гнуткасць, маштабаванасць і інавацыйныя сэрвісныя магчымасці. Сярод іх кіраванне прадукцыйнасцю праз вэб-інтэрфейс, магчымасць пашыраць рэсурсы сервера: памяць, працэсар (ад 1 да 16 ядраў), месца на дыску ў аўтаматычным рэжыме, за выключэннем працаёмкага пераносу сайта. У вашага рэсурсу надыходзіць «гарачы» сезон? Дадайце магутнасці на патрэбны вам час, а апасля вярніцеся назад!
CloudServer задае новы ўзровень надзейнасці і бяспекі. Нават у самай простай канфігурацыі сістэмы прадугледжаныя люстраванне цвёрдага дыску, апаратны RAID 10 ўзроўня. У выпадку неспадзяваных акалічнасцяў сервер можна аднавіць за 1 клік, у тым ліку і пры поўным выдаленні ўсіх дадзеных або немагчымасці загрузкі аперацыйнай сістэмы. Пераўсталёўка АС таксама ажыццяўляецца праз панэль кіравання. Тым, хто прывык цалкам кантраляваць працу сервера, больш не прыйдзецца аплачваць дадатковыя тэхнічныя опцыі, такія, як KVM/IP — разнастайныя сродкі кіравання ўваходзяць у кошт.
Новая «воблачная» паслуга стане даступнай альтэрнатывай для пераносу вашага выдзеленага сервера або VPS у Беларусь — з ліпеня 2010 года гэта можа стаць вымушанай мерай. Пры ўсіх перавагах і дадатковых сэрвісах у параўнанні з традыцыйнай арэндай абсталявання, CloudServer прапануецца па рэкордна нізкім кошце — ад 89 900 руб. у месяц. У кошт уключаны 10 Гб знешняга трафіку і неабмежаваны трафік па РБ. Па жаданню кліента і без дадатковай аплаты можна скарыстацца паслугамі адміністравання і кругласутачнага маніторынгу сервера спецыялістамі Active Technologies. Акрамя таго, пры замове паслугі да 1 ліпеня 2010 г. нашы супрацоўнікі бясплатна перанясуць і наладзяць ваш сервер на воблачнай платформе.
Падрабязней пра паслугу CloudServer вы можаце даведацца на нашым сайце. Сардэчна запрашаем у "аблокі"!
Прэс-служба Active Technologies
Навiны 2010 усе навіны
У новы год з Active: дамен .BY з хостынгам бясплатна
Хостынг і дамены за некалькі хвілін
Кліентам Active праграмы allsoft.by са зніжкай
Бонусы з хостынгам Active — рэклама на 21.by са зніжкай 50%
IT-CUP па боўлінгу. Восень-2010
IT-CUP па боўлінгу — ужо ў нядзелю!
Самая доўгачаканая інтэрнэт-падзея года: канферэнцыя, Мінск, 17-19 лістапада
BizSpark — прывілеі для распрацоўнікаў ад Active
Прыём заявак на «Лепшы аптымізаваны сайт года» сканчаецца. Спяшаецеся
Сакрэт поспеху сайта — у партнёрстве з Active
Хостынг кампаніі Active — лепшы старт для паспяховага праекта. Прайшоў час, і мы гэта даказалі
Рэйтынг дапамог зрабіць SEO-рынак Беларусі больш празрыстым
Пераможцы тэніснага турніру вядомыя. І ўзнагароджаны
Аляксандр Садоўскі: «Калі аптымізатар не ваюе з намі, а робіць добры сайт, яго карма не пакутуе»
Як патрапіць на Рэвалюцыю бясплатна?
Кампенсаванне стратаў ад Active
Фінальныя матчы па вялікім тэнісе пройдуць 7 кастрычніка!
У рамках Рэвалюцыі пройдзе курс па кантэкстнай рэкламе
Active у статуце Silver Partner Parallels
ТОРГ ИТ’10: бюджэтная анлайн-крама ад Active
CloudServer – хостынг для паспяховага росту
Пераможца конкурсу «Лепшы аптымізаваны сайт года» атрымае iPad!
Active: «воблачныя» тэхналогіі на службе азелянення IT
Сёння сканчаецца рэгістрацыя ўдзельнікаў тэніснага турніру!
Верасень – турнір па вялікім тэнісе!
Упершыню! Турнір па тэнісе «IT-CUP. Восень 2010»!
Хостынг ад Active: цэлых 3 бонуса па раскрутцы сайта
Злёт «сісадмінаў» 2010 — сумна не будзе!
«Завядзі дамен» + хостынг для творчасці ад Active
Выдатныя кошты на VPS і серверы ў Беларусі
Фінал «Кубак Бізнэсу. Вясна – 2010». Віншуем пераможцаў!
Финал «Кубок Бизнеса. Весна – 2010». Поздравляем победителей!
60-ы Указ не стане сур'ёзнай праблемай
Адкрытае абмеркаванне калектыўнага звароту ў Мінсувязі
Воблачны хостынг у Беларусі: унікальныя магчымасці па разумным кошце
«Акавита» перайшла на хостынг Active Technologies
«IT-CUP. Вясна 2010»: традыцыі і нечаканасці любімага турніру
Дамены .by і яшчэ 40 даменных зон — нізкі кошт і хостынг у падарунак!
«Вясна бясплатнага хостынгу» працягваецца
Новая арыфметыка: «23+8» = Вясна бясплатнага хостынгу
Надзейнасць хостынгу + эфектыўнасць рэкламавання = залог поспеху вашага бізнесу
Прыём заявак на «Кубак Бізнэсу. Вясна-2010» пачаўся

Віртуальны хостынг
SiteBuilder. Гатовы сайт
CloudServer (IaaS)
Хостынг 1С
DaaS. Віртуальны працоўны стол
Каталаг прыкладанняў
















