Cерверы ў Беларусі — выдатная прапанова
16 лютага 2009
З кожным днём арэнда выдзеленага сервера становіцца ўсё больш папулярнай паслугай сярод беларускіх вэб-майстроў. Месцазнаходжанне сервера — той нюанс, які неабходна ўлічваць, арыентуючыся на аўдыторыю праекту, бо чым бліжэй сервер да карыстальніка, тым вышэй будзе хуткасць перадачы дадзеных.
З 11 лютага 2009 году Active Technologies пачынае прадастаўляць выдзеленыя серверы ў Рэспубліцы Беларусь. Размяшчаючы сваё абсталяванне ў ЦАД Белтэлеком, кампанія можа гарантаваць стабільнасць і надзейнасць прапанаваных рэсурсаў, высокую хуткасць абмену дадзенымі.
Важным момантам з'яўляецца тое, што арандатару прадстаўлены вялікі выбар канфігурацый на серверах ад пачатковага да прафесійнага ўзроўня. А для вельмі патрабавальных кліентаў — спецыяльнае рашэнне: адвольная канфігурацыя, у якую ўваходзяць Load Balancing і кластарныя сістэмы. Што жа дакранаецца коштаў, то самы «просты» варыянт на базе працэсара Intel 2.33 (1 ядро), 1024 Мб памяці і 250 Гб дыску SATA з бясплатнай усталёўкай абыйдзецца ўсяго ў 99 у.а. у месяц!
Разам з серверамі, кліенту падаецца цэнтралізаваная панэль кіравання, з якой зручна праглядаць статыстыку знешняга трафіку з гадзіннай дэталізацыяй — вы заўсёды будзеце ў курсе таго, колькі дадзеных з інтэрнэту апрацавана вашым серверам. З дапамогай гэтай жа панэлі лёгка ствараць і рэдагаваць запісы DNS і паштовыя скрыні.
З тым, што арандаванае абсталяванне знаходзіцца ў ЦАД Белтэлеком, звязаны яшчэ адзін прыемны момант: доступ да сервера па госцевым падключэнні byfly абсалютна бясплатны. Такім чынам, любы, нават самы рэсурсаёмісты праект, зможа быць прывабным для прагляду карыстальнікамі з Беларусі! Акрамя таго, выбіраючы новую паслугу кампаніі, сам арандатар атрымлівае доступ да выкарыстання знешняга трафіку па кошце ад 0.79 у.а. за Гб.
Акрамя ўсяго вышэйназванага, пры арэндзе сервера, кліентам прапаноўваюцца два бонусы: 10 000 Мб для захоўвання пошты на знешнім паштовым серверы ў Еўропе (з тэхналогіяй абароны ад вірусаў і спаму «Чыстая пошта», вэб-інтэрфейсам і доступам POP3/IMAP) і панэль кіравання ispManager.
Кампанія радая паведаміць, што на ўсіх кліентаў распаўсюджваецца наступная акцыя: пры аплаце сервера на 5 месяцаў, шосты месяц вы атрымліваеце бясплатна, а пры аплаце за дзевяць месяцаў, карыстацца выдзеленым серверам можна цэлы год!
Падрабязней аб выдзеленых серверах.
Навiны 2009 усе навіны
У Новы год — кожны другі хостынг бясплатна!
Віртуальны хостынг — зараз з SVN
У бліжэйшыя выхадныя пройдуць фіналы «Кубка Бізнесу Восень-2009»
Як адпачываюць беларускія «айтышнiкi»
«Перазагрузка» прайшла паспяхова!
Лепшыя гульцы ў боўлінг сярод «айтышнiкаў» вызначацца ў нядзелю
Сьпяшайцеся патрапіць на SEO-канферэнцыю бясплатна
Засталося менш за сто свабодных рэгістрацыйных месцаў на SEO-канферэнцыю
Падрыхтоўка да SEO-падзеі года працягваецца
Да заканчэння прыёму заявак на конкурс «Лепшы аптымізаваны сайт года» застаўся адзін дзень
Прадвiжэнне сайтаў у беларускім Інтэрнэце
Хостынг у Беларусі — погляд знутры
Як «айтышнiкi» за більярднымi сталамі змагаліся
Лепшых бiл'ярдыстаў сярод «айтышнiкаў» вызначаць на турніры «IT-CUP Восень 2009»
«Пазiтыў ужо ў тым, што не трэба тлумачыць, што такое SEO і навошта гэта трэба»
Пачынаем змагацца з восеньскай дэпрэсіяй: падаем заяўкі на IT-CUP па боўлінгу
Выдзелены сервер у Беларусі — якім чынам і навошта?
Час збіраць каманду на IT-CUP па більярду
Не пазяхай! «Кубак Бізнэса Восень-2009» у самым разгары
Прыманне заявак на конкурс «Лепшы аптымізаваны сайт» пачалося
«Чырвоная Банерная» пераехала ў Беларусь!
Рэкламная кампанія ў «Чырвонай Банернай» — з хостынгам бясплатна!
Дамены .BY — рэгістрацыя бясплатна!
Стрымінг — анлайн-радыё за 5 хвілін!
«Паслугі партнёраў» — лепшае для вашага сайта
Новая магчымасць: адказаўстойлівы хостынг
Аб ліцэнзаванні паслуг хостынгу ў Беларусі
Cерверы ў Беларусі — выдатная прапанова
Беларускі хостынг: у каго «дешево», у каго «сердито»










