Прафесійны хостынг у Беларусі, Расіі і Нідэрландах
8 лет прафесійнага хостынгу ў Беларусі

Галоўнае пра нас

8 гадоў поспеху

З 2003 года кампанія ActiveCloud прадастаўляе воблачныя рашэнні і хостынг, ажыццяўляе падтрымку больш за 20000 кліентаў у Беларусi, Расіі і краінах СНД. ActiveCloud уваходзіць у групу Softline — перадавую міжнародную кампанію ў сферы ліцэнзавання праграмнага забеспячэння, якая аказвае поўны спектр IT-паслуг.

Поўны комплекс воблачных рашэнняў

ActiveCloud прадастаўляе дзесяткі IT-рашэнняў для малога і сярэдняга бізнесу, а таксама карпаратыўных кліентаў: ад хостынгу сайтаў і электроннай пошты да пабудовы інфраструктуры ў «воблаку» (IaaS), віртуальных працоўных сталоў, арэнды праграмнага забеспячэння (SaaS) і паслуг у сферы бяспекі.

Актывацыя сэрвісаў за 5 хвілін

Аўтаматызацыя на ўзроўні найлепшых сусветных правайдэраў. Актывацыя большасці паслуг адбываецца аўтаматычна праз адзіную панэль кіравання. Маментальнае прадастаўленне рахункаў і дакументаў на этапе замовы, больш за 10 спосабаў аплаты.

Кругласутачная падтрымка, маніторынг і SLA

У залежнасці ад тыпу паслугі мы прапануем некалькі ўзроўняў абслугоўвання (SLA): ад бясплатнага сэрвісу ў рэжыме 24/7 да найлепшага ў галіне з часам даступнасці 99.95% і фінансавай гарантыяй адказнасці.

Статусы і сертыфікаты

Эфектыўнасць сістэмы менеджменту якасці кампаніі пацвярджаецца міжнароднымі сертыфікатамі ISO 9001:2008 і IQNet, а тэхнічныя кампетэнцыі спецыялістаў — сертыфікатамi і ўзнагародамi ад вядучых распрацоўшчыкаў ПЗ і партнёраў.

Гнуткасць і маштабаванасць

Мы ствараем максімальна зручныя ўмовы для аплаты і кіравання сэрвісамі i ўлiчваем пажаданні кліентаў. Напрыклад, пасекундная тарыфікацыя для паслугі CloudServer дазваляе змяняць параметры сервера ў рэжыме рэальнага часу i аплачваць толькі неабходныя рэсурсы.

Бяспека і надзейнасць

Дадзеныя кліентаў надзейна абаронены за кошт люстравання і аўтаматычнага рэзервовага капіравання. У шматлікіх сэрвісах ActiveCloud гэтыя магчымасці прадастаўляюцца па змаўчанні i дазваляюць пазбегнуць страты інфармацыі.

Высокая хуткасць доступу

Размяшчэнне дата-цэнтраў у Беларусі, Расіі, Еўропе і шэрагу краін СНД забяспечвае бяспеку дадзеных і максімальную хуткасць доступу да сэрвісаў. Гарантаваныя інтэрнэт-каналы і кропка-кропка ад офіса да нашых дата-цэнтраў.

Спаму — бой

Унікальная сістэма абароны ад спаму і вірусаў «Чыстая пошта»: вызначэнне як рускамоўнага, так і замежнага спаму без папярэдняй налады фільтраў. Уключана бясплатна для большасці сэрвісаў кампаніі.

Iдэальнае партнёрства

Мы шчыра зацікаўлены ў развіцці не толькі ўласнага бізнэсу, але і ў поспехах нашых партнёраў. ActiveCloud прапануе самыя шырокія магчымасці для сумеснай працы: розныя варыянты рэкламнага і бізнес-партнёрства, а таксама спонсарскую праграму для сацыяльна значных праектаў.

Бонусы і зніжкі

ActiveCloud увесь час радуе кліентаў шматлікімі акцыямі і зніжкамі, за кошт эфектыўнага супрацоўніцтва з самымі перспектыўнымі праектамі.



Сайт не спраўляўся з нагрузкай з-за павелічэння кліентаў, таму мы перайшлі на CloudServer. Зараз усё працуе хутка, так што будзем павялічваць магутнасць па меры росту наведвальнасці сайта.

Екацярына Сцепачанка
агенцтва «Твая Сталіца»

Рашэнні
Тэхналогіі
вул. Скрыганава, 6А, Офiс 14 (5 паверх)
Мінск, Беларусь, 220073
Як нас знайсці
+375 17 2-911-511, факс: 306-38-08
Эл. пошта: sales@active.by
Кантактная інфармацыя
Задать вопрос
Связаться с нами